Выстава нашага земляка Аліка Замосціна адкрылася ў Нацыянальным гістарычным музеі

16 мая 2019

Культурны праект, унесены ў афіцыйны каляндар падзей II Еўрапейскіх гульняў. "Асалода жыцця" - ад Аліка Замосціна. Выстава нашага земляка - знакамітага фотамастака - адкрылася ў Нацыянальным гістарычным музеі. Трыццаць пяць твораў, не аб'яднаныя агульнай тэмай, не прывязаныя ні да месца, ні да часу - экспазіцыя адлюстроўвае стаўленне майстра да навакольнага свету. "Асалода жыцця" Аліка Замосціна - адзін з праектаў ўнесеных ў афіцыйны каляндар падзей II Еўрапейскіх гульняў.