Выстава народных мастакоў Беларусі ў галерэі Шчамялёва

7 декабря 2020

У адной выставачнай прасторы 30 беларускіх мастакоў - класікаў-сучаснікаў. Праект з такой назвай адкрыўся ў мастацкай галерэі Шчамялёва ў рамках aрт-фестывалю VIVAT Vita. На суд наведвальнікаў прапануюцца новыя работы мэтраў, а таксама творы, якія рэдка з’яўляюцца на экспазіцыях і захоўваюцца ў майстэрнях. Іх сённяшні жывапіс, скульптурныя кампазіцыі могуць стаць для крытыкаў, калег і аматараў мастацтва сапраўдным адкрыццем.

Яркая адметнасць экспазіцыі - работы пяці народных мастакоў Беларусі: Льва Гумілеўскага, Івана Міско, Уладзіміра Тоўсціка, Васіля Шаранговіча, Леаніда Шчамялёва. Менавіта гэтыя аўтары і прадстаўляюць беларускую мастацкую школу.