Выстава "Шматграннасць культур" адкрылася ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

28 сентября 2016

Экспазіцыя ўнікальных фотаработ прысвечана праграме зберажэння аб'ектаў культурнай спадчыны ў розных краінах свету. 30 постараў прадстаўляюць праекты дзевяці краін з мэтай аднаўлення культурных славутасцяў, у тым ліку на тэрыторыях Ірана, Ірака, Індыі, Бразіліі, Сірыі.

На постарах, акрамя фотаздымкаў, размешчаны тэкст пра кожны культурны аб'ект.