Выстава "Свет - дзіцячымі фарбамі" - ў сталічнай галерэі "Універсітэт культуры"

20 марта 2019

Выстава жывапісу ў сталічнай галерэі "Універсітэт культуры" раскрывае розныя тэмы: ад гарадской  да ваеннай, рэтрадыскатэка 90-х і філасофскія разважанні. Усё гэта - праз малюнкі вучняў розных пакаленняў Дзіцячай мастацкай школы №1. Экспазіцыя прысвечана 60-годдзю навучальнай установы.

Таленавітыя вучні першай мастацкай школы Мінска працягваюць традыцыі і паспяхова ўдзельнічаюць у выставах і конкурсах у Беларусі і за мяжой.