Напярэдадні Дня ведаў мастацкія варыяцыі літар кірылічнага і лацінскага алфавітаў экспануюцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Творы навучэнцаў сталічных арт-студый размясціліся ў мабільнай галерэі. Выставачны праект "Мая літара" аб'яднаў больш за два дзясяткі работ у змяшанай тэхніцы ад самых юных аўтараў. Знакі алфавіту і свае асацыяцыі з імі хлопчыкі і дзяўчынкі шыфравалі ў алоўку і гуашы. Частка работ у арыгінале, экспануюцца і фатаграфіі з адлюстраваннем саміх аўтараў.
У верасні госці Нацыянальнай бібліятэкі ацэняць прыгажосць беларускіх краявідаў. Мабільная галерэя прымет выставачны праект, прысвечаны Году малой радзімы. Састаў аўтараў пакуль абмяркоўваецца.
Выстава "Мая літара" адкрылася ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі
28 августа 2020













