Выстава майстроў акварэлі ў галерэі "Універсітэт культуры"

5 сентября 2019

Неверагодныя магчымасці самай капрызнай фарбы  ў праекце "Акварэльны фестываль". Выстава - у дзвюх залах мастацкай галерэі "Універсітэт культуры". У праекце прымалі ўдзел 13 беларускіх мастакоў, яны неаднаразова прадстаўлялі нашу краіну на міжнародных выставах. І зараз гатовы падзяліцца сваімі сакрэтамі з  мастакамі-пачаткоўцамі.

Экспазіцыя знаёміць не толькі з неабмежаванымі магчымасцямі акварэлі, але і з таленавітымі мастакамі. Падчас выставы запланаваны творчыя вечары і майстар-класы па акварэльных тэхніках.