Выстава "Латвіі - 100. Гісторыя, мастацтва, традыцыі" адкрылася ў Мінску

15 ноября 2018

"Латвіі - 100. Гісторыя, мастацтва, традыцыі". Выстава пад такой назвай адкрылася сёння ў Нацыянальным мастацкім музеі.

На цырымоніі адкрыцця міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей адзначыў гістарычную сувязь народаў Беларусі і Латвіі, а таксама падкрэсліў дружалюбны і партнёрскі характар двухбаковых адносін. Сімвалічна, што мерапрыемства ў Мінску наведаў Гунтыс Улманіс - першы прэзідэнт Латвіі пасля аднаўлення незалежнасці ў 90-х.

Галоўным міністр назваў той факт, што створаныя неабходныя ўмовы для зносін простых грамадзян. Жыхары прымежных тэрыторый Беларусі і Латвіі з 2008 года маюць магчымасць у спрошчаным парадку без віз наведваць адно аднаго. І, як вядома, Беларуссю было прынята рашэнне аб 30-дзённым бязвізавым уездзе ў нашу краіну праз нацыянальны аэрапорт, у тым ліку і грамадзян Латвіі.