Выстава “Фарбы жыцця” прысвечана 70-гадоваму юбілею Віктара Барабанцава

3 ноября 2017

“Фарбы жыцця” – у мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага выстава лаўрэата прэміі Прэзідэнта “За духоўнае адраджэнне” Віктара Барабанцава, прысвечаная 70-гадоваму юбілею мастака. Больш за 80 работ майстра, створаныя за апошнія 10 гадоў. Свае творы майстар піша з натуры. Менавіта гэта і надае кампазіцыі непадробленую рэалістычнасць.

Асобна прадстаўлены сюжэты з падарожжаў – краявіды Праванса, Мадрыда, Барселоны, Іерусаліма. Некаторыя творы выкананы ў тэхніцы мазаікі. Натхніцца "фарбамі жыцця" Барабанцава можна да 19 лістапада.