Выстава мастакоў-веласіпедыстаў адкрылася ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў

18 декабря 2016

Яны прабілі не толькі дарогу ў мастацтва, але і веласіпедную каляіну. Выстава мастакоў-веласіпедыстаў адкрылася ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў. Каля 30-ці майстроў пэндзля  выступілі ў незвычайным спартыўным амплуа. Пропуск для ўдзелу ў экспазіцыі – наяўнасць веласіпеда. Акрамя асабістага транспарту на выставе паказалі і аўтарскія  работы ў эксклюзіўных тэхніках.

Арт-прастору дапоўнілі і вінтажныя веласіпеды з прыватнай калекцыі. Самы рарытэтны экспанат  - двухколавы транспарт 1935 года выпуску.