Выстава "Мастак, які малюе час" адкрылася ў мемарыяльным комплексе “Хатынь”

19 февраля 2020
"Мастак, які малюе час". Святаслаў Федарэнка ўзгадвае знакавыя падзеі беларускай гісторыі  на палатне. І вось праз 77 гадоў зноў вяртаецца да тэмы Вялікай Айчыннай вайны, а менавіта  да вёскі Хатынь.

Як за 60 кіламетраў ад сталіцы ўвасобілася памяць пра трагедыю мінулай эпохі - убачыла Юлія Токар.

І нават праз дзесяцігоддзі трагедыя Хатыні нібы ўваскрасае. Упершыню Святаслаў Федарэнка адлюстраваў палаючую вёску на палатне. Вось  "Покліч Хатыні" алеем.

Здаецца, самі фарбы адчуваюць гэты боль, страх, непазбежнасць. Ад ярка-чырвонай да папялістай  палітры выразна перадаюцца дэталі. Дзіцячыя напалоханыя вочы, падранае адзенне, языкі полымя. Тут і памер палатна  адпаведна трагедыі. Падпалены хлеў з жыхарамі Хатыні яшчэ ніхто не пісаў.

Аўтар карціны  Святаслаў Федарэнка дзеліцца сваімі асабістымі пачуццямі і эмоцыямі ад агульнай трагедыі. Аўтарская выстава "Мастак, які малюе час" сёння адкрылася ў фотадакументальнай экспазіцыі мемарыяльнага комплексу “Хатынь”. 

Гэтыя палотны - своеасаблівы рэквіем мастака. У дэталях і вобразах увасоблены ўвесь трагізм аднаго жудаснага дня - 22 сакавіка. Карціна застанецца тут, у Хатыні, як напамін.

Палотны Святаслава Федарэнкі прадэманстраваны ў фондах Нацыянальнага мастацкага музея, у Музеі сучаснага мастацтва і ў прыватных калекцыях Расіі, Англіі, Італіі, Швейцарыі. А сёння ў экспазіцыі можна ўбачыць асобныя  франтавыя замалёўкі Федарэнкі-старэйшага. Менавіта бацька і стаў першым настаўнікам жывапісца ў родным Магілёве. 

Святаслаў Федарэнка  не проста мастак - педагог. 39 гадоў ён выкладаў у гімназіі-каледжы імя Ахрэмчыка. Таму і  гэтым разам  у амплуа "гісторыка"  "малюе час".