Выставачны праект "Мастак і горад" у анлайн-фармаце. Звычайна рэпрадукцыі карцін вядомых беларускіх мастакоў экспануюць пад адкрытым небам на плошчы Якуба Коласа ў Мінску. Сёння ж адкрыццё праекта праходзіла ў віртуальным фармаце.
Выстава таксама будзе праходзіць віртуальна, а прымеркавана яна да 100-годдзя творчага аб'яднання УНОВІС - сцярджальнікаў новага мастацтва. Стагоддзе таму пад кіраўніцтвам Казіміра Малевіча ў Віцебску ўдзельнікі аб'яднання пачалі папулярызаваць ідэі новага мастацтва ў масах. У віртуальнай экспазіцыі - 32 работы. Сярод іх - карціны паслядоўнікаў мастацкага напрамку - жывапісцаў віцебскага творчага аб'яднання "Квадрат", а таксама творы іншых знакавых мастакоў-авангардыстаў.
Экспазіцыя "Мастак і горад" арганізуецца дзявяты раз, але ўпершыню ў фармаце онлайн. У кастрычніку выстава пераедзе ў Віцебск, дзе і зарадзілася творчая плыня.
Выстава "Мастак і горад" у анлайн-фармаце
14 мая 2020













