Выстава мастацкіх галаграм у Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі

21 мая 2014

Алена Борматава ўбачыла, якім можа быць музей будучыні.


Лазерны прамень у якасці асноўнага прадмета мастака - пэндзля, ролю фарбаў выконвае святло. А дакладней электрамагнітная хваля. Яна і ёсць галоўны жывапісна-выяўленчы сродак для мастацкіх галаграм. Так стваралі і новую серыю праваслаўных святыняў. Крыж Еўфрасінні і Дары вешчуноў, якія ўсяго некалькі дзён выстаўлялі ў Беларусі. Выраб галаграм з сакральных прадметаў рабіўся з дазволу сінода Праваслаўнай Царквы і благаславення сённяшняга ганаровага Мітрапаліта ўсяе Беларусі - Філарэта.


Выставу мастацкіх галаграм адмыслова адкрываюць да чэмпіянату свету па хакеі. Уладальнікам білета на адзін з матчаў сусветнага першынства - квіток на галаграфічную экспазіцыю дастанецца са скідкай.


Алег Рыжкоў, дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі: Мы першымі з усёй супольнасці музейнай заключыли дагавор з кампаніяй, якая рэалізуе білеты праз Інтэрнэт, таму на гэтую выставу чалавек можа набыць білеты загадзя і нават за мяжой.


Каб убачыць галаграфічныя эфекты, трэба пакружыць вакол экспаната. Для тэлевізіёншчыкаў, кажучы прафесійнай мовай, нельга ўзяць агульны план - атрымліваюцца арт-аб'екты на манер чорнага квадрата Малевіча.


Праваслаўная святыня раптам становіцца простай пласцінай у багеце. Дастаткова літаральна на сантыметр змяніць вугал агляду, і трохмерная выява, да якой, здаецца, можна дакрануцца рукой - знікае.


Месца вытворчасці - пад зямлёй... на некалькі паверхаў углыб у поўнай гука- і шумаізаляцыі. Стварэнне галаграм выконваецца геле-неонавымі лазерамі і ажыццяўляецца ў поўнай цемры. Калі горад спіць і метро не працуе. Бо самае нязначнае вібраадхіленне робіць запіс галаграм немагчымым.


Зараз беларускія галаграфісты ўдзельнічаюць у міжнародным праекце па захаванні праваслаўных святынь. Восенню галаграмы з сакральнымі рэліквіямі выставяць у Грэцыі.