Выстава "Гістарычная і сучасная кітайская архітэктура" праходзіць у Мінску

16 января 2019

Кітай учора і сёння можна ўбачыць у Гістарычным музей Беларусі на выставе "Гістарычная і сучасная кітайская архітэктура". Філасофія, жывапіс, паэзія Кітая аказала вялікі ўплыў на сусветную цывілізацыю і развіццё культуры. Прычым адным з самых значных дасягненняў стала архітэктура Кітая. У XXI стагоддзі кітайскія архітэктары, працягваючы традыцыі, ствараюць свае творы пры дапамозе сучасных тэхналогій і матэрыялаў.

Выстава мастацкіх фотаздымкаў у Гістарычным музеі прымеркавана да 70-годдзя ўтварэння КНР.