Пазнаёміцца з гісторыяй праз фотаздымкі. Выстава "Грунвальд. Сёння" адкрылася ў Нацыянальным гістарычным музеі. 70 фотаработ з фестываляў гістарычнай рэканструкцыі розных гадоў. Усе яны прысвечаны Грунвальдскай бітве, якая адбылася 610 гадоў таму. На фотаздымках адлюстраваны рэканструкцыі баявых сцэн, амуніцыя і нават вобразы герояў старажытнай гістарычнай падзеі. Акрамя фота, тут экспануюцца харугвы ўдзельнікаў бітвы пры Грунвальдзе. Вялікая ўвага надаецца віртуальнай частцы праекта - на сайце музея можна знайсці інтэрв'ю з гісторыкамі і даследчыкамі.
Выстава "Грунвальд. Сёння" адкрылася ў Нацыянальным гістарычным музеі
16 июля 2020













