Выстава графікі Івана Шышкіна адкрылася ў Доме-музеі Ваньковічаў

22 февраля 2018

Графічныя працы аднаго з самых вядомых жывапісцаў. Выстава графікі Івана Шышкіна адкрылася ў Доме-музеі Ваньковічаў. Мала хто ведае, вядомы як мастак-пейзажыст быў і прафесійным гравёрам і стварыў за сваё жыццё звыш 100 лістоў. Калекцыя Шышкіна пачала фарміравацца яшчэ ў 50-я. У асноўным працы набываліся ў прыватных калекцыянераў. Іх кошт сёння складае вялікую суму. Выставачная прастора аб'яднала 16 арыгінальных твораў Шышкіна.

Асноўны сюжэт гравюр падобны з жывапісам Шышкіна - гэта рускі лес. Дарэчы, у зборы Нацыянальнага мастацкага музея 18 графічных твораў Шышкіна.