Выстава эстонскага кераміста Каўры Каласа ў мінскай галерэі Дома культуры

22 декабря 2019
Выстава эстонскага кераміста Каўры Каласа адкрылася ў мінскай галерэі Дома культуры. 24 гліняныя скульптуры прывезеныя спецыяльна з Таліна напярэдадні каталіцкага Раства. Але нічога агульнага са святочнай містэрыяй тут няма, а вось тонкі гумар прысутнічае. Персанажы экспазіцыі ўзятыя з жыцця і апрацаваныя ў аўтарскай манеры. Эстонская версія чакуна і фірмовыя рыбкі ў глянцы. Знайшлося месца і традыцыйным талеркам - яны распісаныя ўручную, а на адвароце мастак пакінуў індывідуальны аўтограф у выглядзе крылаў. Так Каўры Калас падкрэслівае: мастацтва акрыляе. 

Кераміка ў Эстоніі застаецца самым папулярным сувенірам. Бо традыцыі вытворчасці гліняных вырабаў сыходзяць каранямі ў Сярэднявечча. 

Сучасны погляд на аўтэнтычнае мастацтва можна ўбачыць у цэнтры Мінска да 1 студзеня.