Выстава Кацярыны Віткоўскай адкрылася ў Мінску

2 июня 2015

Выстава 20-гадовай мастачкі Кацярыны Віткоўскай адкрылася ў зале музея гісторыі Мінска. Для стварэння асобных вобразаў мастачка выкарыстоўвала складаную графічную тэхніку, а фарбы замяніла звычайнай тушшу. Асаблівае месца ў карцінах займае тэма беларускага фальклору.

А галоўнай карцінай мастачка называе выяву Мойры. На стварэнне грэчаскай багіні лёсу аўтару спатрэбілася амаль паўгода.