Выстава “Яго жыццё - тэатр” рыхтуецца да 70-годдзя беларускага драматурга Аляксея Дударава

12 июня 2020
Да 70-годдзя беларускага пісьменніка і драматурга Аляксея Дударава ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі рыхтуецца юбілейная выстава “Яго жыццё - тэатр”. Экспазіцыя ўключае аўтарскія зборнікі твораў Дударава, публікацыі ў часопісах, пераклады пісьменніка на замежныя мовы, а таксама рэцэнзіі на тэатральныя пастаноўкі. Аляксей Дудараў знакаміты п’есамі, якія з поспехам ідуць на тэатральных пляцоўках Беларусі і іншых краін.

Для наведвання Нацыянальная бібліятэка адкрываецца 15 чэрвеня. Падрабязна з выставамі ў чытальнай зале беларускай літаратуры можна азнаёміцца на сайце ўстановы.