Выстава "Чвэрць" адкрылася ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі

18 Лістапада 2019
Творчыя і духоўныя сувязі розных пакаленняў. Выстава «Чвэрць» адкрылася ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі. Яна аб'яднала працы чатырох мастакоў, калег і аднадумцаў. Свае карціны прапанавалі Ала Шкарадзёнак, Наталля Жыгамонт, Павел Кашэўскі і Наталля Сімакова. Працы створаныя ў розных жанрах і тэхніках. Графіка, акрыл, жывапіс, каліграфія, роспіс па тканіне - усяго каля 30 работ. Калісьці мастакоў звязала кафедра мастацкай і педагагічнай адукацыі Педагагічнага ўніверсітэта імя М.Танка. І вынікам такога творчага тандэму стала выстава. Дарэчы, убачыць яе можна на працягу месяца.