Выстава "Чалавек нараджаецца, каб жыць" у Музеі гісторыі беларускай літаратуры

24 июня 2020
Аб падзеях вайны ў творах беларускіх аўтараў і арыгінальных дакументах. Экспазіцыя "Чалавек нараджаецца, каб жыць" у Музеі гісторыі Беларускай літаратуры аб'яднала ў выставачнай зале спадчыну пяці пісьменнікаў-франтавікоў, якія сёлета адзначаюць юбілеі. Побач з друкаваным словам - фотаздымкі, рэпрадукцыі плакатаў, гільзы ад снарадаў. 

Міхаіл Рыбакоў, дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры: "Мы хочам на пэўных фактах, фатаграфіях, дакументах, нейкіх яшчэ рэчах паказаць, каб людзі прачулі, прапусцілі праз сябе і ўсвядомілі, што гэта сапраўды трагедыя, якую нельга дапушчаць. І мы гэту тэматыку будзем працягваць і далей да канца года".

З творамі на ваенную тэматыку прапаноўваюць пазнаёміцца і ў Літаратурнай гасцёўні на першым паверсе. Кожны наведвальнік можа ўзяць кнігу дахаты або прачытаць яе прама ў музеі.