Выстава беларускай мастачкі Марыны Капілавай адкрылася ў Доме карцін

18 октября 2016

Новы мастацкі сэнс першай літары грэчаскага алфавіта "Альфа". Зусім не семантыцы прысвечаная выстава беларускай мастачкі Марыны Капілавай. У цэнтры экспазіцыі - жанчына. У скульптуры і графіцы. Галерэю ў Доме карцін - вывучыла Ніна Мажэйка.

Рыба - яе мастацкі сімвал. Менавіта так Марына Капілава падпісвае кожную сваю работу. Унізе, збоку ці наогул - на шыі Медузы Гаргоны. У дзяцінстве марыла стаць піратам. Цяга да авантур так і засталася. Але ж цяпер увасобілася ў мастацкіх творах. Графіка, скульптура і нават ювелірная справа. Аўтарскі дызайн можна ўбачыць адзін раз глянуўшы на Капілаву - масіўныя пярсцёнкі, падвескі абрамляюць вобраз мастачкі.

Гераіні сапраўды нагадваюць яе. Своеасаблівая Адысея Марыны Капілавай. Цытуе прачытанае. Сюжэты біблейскія і з адсылкай да міфалогіі. Гучная назва - Альфа - рэзюмуе жаночыя вобразы амаль за дзесяць гадоў. Экспазіцыйная вынаходка куратара.

Дом карцін усё часцей працуе з лакальным кантэнтам. Беларускіх мастакоў выстаўляе чарговы раз. Дагэтуль была Зоя Луцэвіч. Акрамя таго самая маштабная экспазіцыйная пляцоўка сучаснага мастацтва ўжо занята піцерскімі нонканфармістамі з калекцыі Эрарты, а таксама салонам.

Цесны кантакт мастака і куратара - на гэтым грунтуецца кожны праект Дома карцін. Прастору адаптуюць пад аўтара. Так скульптура і графіка ствараюць сімбіёз, дзе сакральнае аўтарскае адкрываецца гледачу.