Выстава аўтарскай лялькі адкрылася ў Музеі тэатральнай і музычнай культуры

23 августа 2017

Шарм, характар і нацыянальны каларыт. Выстава аўтарскай лялькі сёння адкрылася ў Музеі тэатральнай і музычнай культуры. Героі створаны майстрам Валерыяй Гайшун. Экспазіцыя пераносіць гледача ў эпоху Савецкага Саюза. Прычым, усе персанажы атмасферныя - гэта яўрэйскі народ. І ў кожнага ёсць сваё імя. "Знікаючую натуру" ў лялечнай гісторыі разгледзела Алена Борматава.

Лялечная гісторыя ў эканаміста па адукацыі Валерыі Гайшун, па мастацкіх мерках, пачалася зусім нядаўна. Матэрыялам для сваіх чалавечкаў у міні-фармаце яна абрала шэрсць. Методыка зусім простая. Усё, што патрэбна - шэрсць і іголка. Тэхніка сухога валення. Строі для падапечных - таксама ручная работа. Абутак нават прыходзілася заказваць у спецыяліста. Потым набывала гатовы. Аказваецца, модныя чаравікі вырабляюць і для лялек.

Кожная міні-кампазіцыя са сваёй гісторыяй. Часта прыдуманая мастаком, але даволі жыццёвая. Бася Шломаўна вось ужо гады тры чакае званка ад Мендзеля. А той, як на зло, ніяк не можа знайсці манетку. Амаль у кожнага героя ёсць рэальны прататып. Людзі, якія акружалі мастачку з дзяцінства, жыхары беларускага Бабруйска. Праз лялечнага чалавека майстар перадае нацыянальныя традыцыі і знакаміты яўрэйскі гумар, які і сёння даволі папулярны.

Кожную ляльку характарызуюць дэталі. Вакол шарсцянога чалавека мноства дробных прадметаў савецкага перыяду. Іх майстар, як правіла, набывае ў антыквараў і на блышыных рынках. Тут і часопісы ў міні-фарматах, розныя інтэр'ерныя рэчы. Спачатку ствараецца вобраз, а затым ён дыктуе свае ўмовы - імя лялькі, яе прафесію і характар.

Стомленая Соня Борух - прадавец простага яўрэйскага шчасця, інтэлектуалы Аркадзь Ісакавіч і Арон Перэльман. Здаецца, гэта героі савецкіх анекдотаў. Атрыбутыка і мара любой модніцы СССР - касцюм з крымплену. Прычым, нават фасон той самы, які насілі жанчыны таго часу.

Гэта лялькі - падарожнікі. Многія з іх зусім нядаўна вандравалі па выставачных залах Масквы і Санкт-Пецярбурга. А да гэтага штогод змянялі экспазіцыйныя плошчы ў Мінску. З дзясятак лялечных яўрэяў сталі сапраўднымі эмігрантамі. Пераехалі на пастаяннае месца жыхарства ў Расію, Францыю і Ізраіль. Дарэчы, кожны з іх са сваім пашпартам. Кожнай ляльцы мастак робіць свой дакумент.