Выстава "Арт-выпуск" прысвечана юбілею Мінскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў

18 октября 2019
У мастацкай галерэі Савіцкага падрыхтаваны новы праект пад назвай "Арт-выпуск". Ён прысвечаны 100-гадоваму юбілею Мінскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў. Адна з найстарэйшых  навучальных  устаноў з'яўляецца своеасаблівым феноменам у культурнай прасторы Беларусі. Сапраўдная майстэрня сучаснага мастацтва нашай краіны. Экспазіцыю складаюць 80 работ. 15 знакамітых выпускнікоў  прадстаўляюць розныя напрамкі і мастацкія тэхнікі. Значную частку гэтых работ можна было ўбачыць і на шматлікіх міжнародных праектах і конкурсах.

Многія выпускнікі, якія сталі знакамітымі мастакамі не толькі на радзіме, вяртаюцца ў сваю альма-матар у новым амплуа - як настаўнікі.