Выстава "Армянскі сілуэт" праходзіць у Нацыянальным мастацкім музеі

27 мая 2017

"Армянскі сілуэт" паказалі ў беларускай сталіцы. Выстава з такой назвай праходзіць у Нацыянальным мастацкім музеі. Гэта персанальны вернісаж народнага мастака Арменіі Фараона Мірзаяна. Жанравы дыяпазон работ майстра разнастайны: гэта пейзажы, нацюрморты, партрэты і сюжэтныя кампазіцыі. У асноўным работы прысвечаныя радзіме аўтара - Арменіі.

Дарэчы, свае палотны майстар дэманстраваў у Сербіі, Польшчы, Расіі. А вось у Беларусі з вернісажам мастак упершыню.