Выстава анімалістаў у галерэі Л. Д. Шчамялёва

19 июля 2021

"Узаемадзеянне"  мастакоў-анімалістаў. Выстава Андрэя Равякова і Алены Кашаленкі адкрылася ў галерэі Шчамялёва. У экспазіцыі каля 40 работ пад агульнай тэмай  сувязі чалавека і жывёльнага свету. Аўтараў аб'яднала  імкненне нагадаць сваімі творамі пра адказнасць  за ўразлівы баланс паміж чалавекам і прыродай.

У творчым тандэме мастакі працуюць апошнія некалькі гадоў. Дадзеная выстава - іх першы сумесны праект.