Выстава Алеся Філіповіча - ва Уздзенскім гісторыка-краязнаўчым музеі

6 ноября 2019
Яго натхненне - пейзажы малой радзімы. Ва Уздзенскім гісторыка-краязнаўчым музеі адкрылася персанальная выстава да 60-годдзя мастака Алеся Філіповіча. У экспазіцыі - 45 работ. Гэта разнапланавыя карціны майстра: рэальныя і фантастычныя пейзажы, партрэты і гістарычныя палотны. Многія работы расказваюць аб прыгожых мясцінах бацькоўскай вёскі Куль, што непадалёк ад Узды: сёння тут мастак жыве і працуе.

Гэта не першая персанальная выстава майстра. Алесь Філіповіч часта выстаўляецца ў гарадах Беларусі, а палотны мастака захоўваюцца нават у прыватных калекцыях у Амерыцы, Канадзе, Англіі, Расіі.

Ацаніць творчасць мастака ва уздзенскім музеі можна будзе да канца лістапада.