Выстава Аляксандра Дзямідава пад назвай "Варыяцыі" адкрылася ў мастацкай галерэі "Беларт"

15 мая 2019
На палотнах беларускага мастака Аляксандра Дзямідава з'явіліся новыя героі. Акрамя блізнят, катоў і рыб, яго светапогляд дадаўся вобразамі тэатральных лялек. Новая выстава мастака пад назвай "Варыяцыі" адкрылася ў мастацкай галерэі "Беларт". Экспазіцыю складаюць работы, выкананыя за апошні год. Змяніліся сюжэты, кампазіцыі, каляровы характар. Мастак робіць варыяцыі з ужо знаёмымі героямі, але па-новаму. Паводле задумы, кожны прыхільнік - мастак ці аматар - можа знайсці ў карцінах Аляксандра Дзямідава нешта сваё.

Карціны Аляксандра Дзямідава захоўваюцца ў музеях Беларусі, Літвы, Расіі, а таксама у прыватных калекцыях Германіі, Францыі і іншых краін свету. Выстава ў галерэі "Беларт" працягнецца да 29 мая.