Выстава акварэльных і графічных работ у Нацыянальным гістарычным музеі

12 марта 2021
Вобраз роднага краю ў акварэлі. Выстава работ акадэміка Аляксандра Лакоткі адкрылася ў Нацыянальным гістарычным музеі. У зале размясціліся 90 жывапісных карцін. У калекцыі мастака каля тысячы замалёвак і пейзажных кампазіцый, цэнтральнае месца сярод якіх займаюць краявіды. На палотнах любімыя для аўтара прырода, тыповыя беларускія вёскі, хутары і мястэчкі, помнікі беларускага дойлідства. Творы пэндзля майстра адрозніваюць сакавіты каларыт і каляровая паліфанія.

Выстава праходзіць у рамках мерапрыемстваў, якія прысвечаны Году народнага адзінства. Атрымаць асалоду ад каларытных пейзажаў беларускіх мястэчак госці і жыхары сталіцы могуць да 4 красавіка.