Гісторыі, таямніцы і легенды, звязаныя з беларускім мястэчкам Крэва, знайшлі адлюстраванне ў трэцяй кнізе Анатоля Бутэвіча "Таямніцы Крэўскага замка". У дзвюх папярэдніх аўтар пісаў пра Мірскі і Нясвіжскі комплексы. У змест кнігі ўваходзяць малавядомыя факты. Гэтым разам падарожнічаць па гісторыі аўтар будзе з самім князем Вітаўтам Вялікім. Ёсць дадаткі да цыклу ў выглядзе рамана і дакументальнай хронікі.
Анатоль Бутэвіч, аўтар кнігі: "Я хацеў бы, каб гэтым самым мы зацікавіліся нашай гісторыяй, каб пачалі яе вывучаць і даследаваць яе, нават спадзяюся, што ўсе разам, аб'яднаўшы намаганні творцаў, навукоўцаў, краязнаўцаў, людзей зацікаўленых. Мы здолеем напісаць сваю сапраўдную, багатую гісторыю, легендызаваную, але нашу гісторыю".
Менавіта з Крэўскага замка пачалася новая ступень у адносінах Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Кніга ілюстраваная як малюнкамі з асабістага архіва аўтара, так і рэдкімі здымкамі, сабранымі польскімі і беларускімі гісторыкамі. Дарэчы, аўтар з'яўляецца экспертам шматлікіх гістарычных праектаў Агенцтва тэленавін.













