Вызначаны 10 фіналістаў нацыянальнага адбору на дзіцячае "Еўрабачанне"

20 августа 2019

Некалькі гадзін таму ў Белтэлерадыёкампаніі завяршылася праслухоўванне ўдзельнікаў нацыянальнага адбору на дзіцячае "Еўрабачанне".

У студыі "600 метраў" юныя таленты выканалі свае кампазіцыі, якія ацэньвала прафесійнае журы. У складзе судзейскай калегіі  музыканты, прадзюсары, кампазітары, удзельнікі "Еўрабачання" мінулых сезонаў. Яны ацанілі каля чатырох дзясяткаў выступленняў і  выбралі 10 фіналістаў праекта.

10 фіналістаўнацыянальнага адбору на дзіцячае "Еўрабачанне"

1. Марыя Ермакова (г. Мінск), "VETRA";

2. Соф’я Храловіч (г. Мінск), "Давай танцуй";

3. Марыя Жыліна (г. Мінск), "Спявала, гукала, чакала";

4. Арына Пехцерава (г. Магілёў), "Never Again";

5. Анастасія Жабко (г. Мінск), "Зразумей мяне"; 

6. Лізавета Міснікова (г. Мінск), "Попельны";

7. Соф’я Рустамава (г. Брэст), "Скажы мне";

8. Гурт "Зефір" (г. Мінск), "Лепшыя і першыя";

9. Ксенія Галецкая (г. Гомель), "A better world";

10.     Гурт Мonkey Tops (г. Мінск), "Паглядзі на нас".

Менавіта гэтыя салісты і калектывы прэзентуюць свае песні ў прамым эфіры  ў выніковым гала-канцэрце  не пазней  за 27 верасня. Пераможца нацыянальнага адбору будзе вызначаны па выніках галасавання гледачоў і суддзяў. Трыумфатар прадставіць нашу краіну на дзіцячым “Еўрабачанні”  ў  Польшчы 24 лістапада.