Другі этап кастынгу вядучых дзіцячага "Еўрабачання-2018" завяршыўся

17 сентября 2018

У Белтэлерадыёкампаніі завяршыўся другі этап кастынгу вядучых дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018". Эксперты ацанілі яшчэ дзясятку прэтэндэнтаў. На дадатковыя тэлепробы запрасілі ўдзельнікаў мінулага адбору і новых кандыдатаў. Нягледзячы на зорны статус некаторых прэтэндэнтаў, у канкурэнтнай барацьбе ўсе былі роўныя. Галоўны крытэрый - свабоднае валоданне англійскай мовай і нязмушанасць перад камерай. Эксперты прагледзяць відэазапіс і прымуць рашэнне наконт схемы вядзення і размяшчэння на тэлепляцоўцы. Нагадаем, шоу пройдзе 25 лістапада на "Мінск-Арэне".