Другая рэпетыцыя ў ЗЕНЫ. Рэпартаж з Тэль-Авіва

10 мая 2019

Другая рэпетыцыя на галоўнай сцэне: у Тэль-Авіве працягваецца падрыхтоўка да "Еўрабачання", нягледзячы на ўсе чуткі конкурс адбудзецца! У нядзелю ў Ізраілі стартуе еўратыдзень: грандыёзная цырымонія адкрыцця шоу - на цэнтральнай плошчы. Пакуль жа ва ўдзельнікаў працягваюцца індывідуальныя рэпетыцыі. У нашай ЗЕНЫ адбылася другая. Усе падрабязнасці з Тэль-Авіва - у майго калегі Яўгена Перліна

Другая рэпетыцыя на галоўнай сцэне - апошняя магчымасць нешта змяніць у нумары артыста. У кожнай дэлегацыі часу на 10 хвілін менш - усяго 20! За гэты час трэба некалькі разоў прагнаць нумар на сцэне. 

Таймінг другіх індывідуальных рэпетыцый трохі ссоўваецца ад таго, што дэлегацыі заносяць шмат правак. Размяшчэнне дэкарацый, святло. Зараз якраз ёсць час  пагутарыць з прадзюсарамі і рэжысёрам. 

Па выніках папярэдняй рэпетыцыі змянілася размяшчэнне дэкарацый. Змянілася раскадроўка нумара, гэта значыць размяшчэнне камер, якімі будуць здымаць выступленне ЗЕНЫ. 

Андрэй Цар,  рэжысёр-пастаноўшчык нумара Беларусі на конкурсе песні "Еўрабачанне-2019": "Філасофія - павінна быць лёгка, нязмушана, гэта культура вуліц. Мы ўзялі паветраных танцораў. Гэта нават не спорт - трыкінг. Сумясцілі з танцам і дэкарацыямі флай-кейсы, якія гараць, дымяць. Фэшн дадалі ў касцюмах, але не на сцэне. І паспрабавалі злучыць на сцэне".

Падчас апошняга выканання песні "LIKE IT" праверылі і працу піратэхнікі. На сцэне будзе трохі цяжкага дыму і шмат вогненных фантанаў. У гэты момант артыст адчувае павышэнне тэмпературы - амаль на 30 градусаў. 

ЗЕНА,  прадстаўніца Беларусі на конкурсе песні "Еўрабачанне-2019": "Калі страляе, на цябе хваля спякоты. Баялася, каб нічога не загарэлася. Сапраўды, было вельмі страшна".

Пасля гарачай рэпетыцыі артыстаў адвозяць на электрагольфкарах у прэс-цэнтр, дзе ўжо сабраліся журналісты. Па сутнасці, гэта апошні шанц сустрэць артыста па-за грымёркамі. Бо пазней узяць інтэрв'ю амаль немагчыма. Выканаўцы канцэнтруюцца на сваім нумары і амаль заўсёды адмаўляюцца ад размоў з прэсай. 

ЗЕНА,  прадстаўніца Беларусі на конкурсе  песні "Еўрабачанне-2019": "Журналісты вельмі мілыя. Пытанняў было шмат у першую і другую канферэнцыю. Пытанні паўтараюцца, пра творчасць". 

Заўтра ў ЗЕНЫ - дзень адпачынку і студыйных рэпетыцый. А ў нядзелю ў тэль-авіўскім Музеі мастацтваў пройдзе афіцыйная цырымонія адкрыцця еўратыдня. Па чырвонай дарожцы пройдуць прадстаўнікі ўсіх 43 краін-удзельніц, у тым ліку і Беларусі.