Уся краіна сёння развітваецца з Ігарам Лучанком

14 ноября 2018

Чалавек-эпоха. Уся краіна сёння развітваецца з Ігарам Лучанком. Народны артыст Беларусі і СССР памёр на 81-ым годзе жыцця. Маэстра не змог перажыць інсульт і штучную кому. Спачуванне родным і калегам накіраваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Майстар розных музычных жанраў, які найбольш ярка праявіў сябе ў песенным, ствараў абсалютныя хіты для "Пясняроў" і "Сяброў", прадстаўнікоў расійскай эстрады - Кабзона, Ратару і Лешчанкі. Кампазітар-акадэміст і аўтар рок-оперы ён напісаў за сваё яркае жыццё больш чым 300 твораў. Многія прысвяціў Беларусі.

Цырымонія развітання з Ігарам Лучанком пачнецца праз некалькі гадзін. Выказаць словы спачування сям'і маэстра з 11 да 14 у сталічным Доме афіцэраў змогуць усе, хто жадае. Дарэчы, менавіта на гэтай сцэне Ігар Міхайлавіч часта выступаў, тут жа праходзілі яго творчыя вечары. Пахаваюць знакамітага кампазітара на Маскоўскіх могілках.