Усе самыя моцныя пачуцці можна перадаць праз танга

15 февраля 2018

Усе самыя моцныя пачуцці - кахання, рэўнасці і пяшчоты - можна перадаць праз танга. У гэтым перакананыя прадстаўнікі "Музычнай гасцёўні", якая штогод у сярэдзіне лютага ладзіць канцэртную праграму на сцэне Белдзяржфілармоніі. Мастацкі кіраўнік, піяністка Таццяна Старчанка ў падарожжах па Еўропе знаходзіць нотныя партытуры розных кампазітараў. Таму многія творы ў стылі танга ўпершыню выконваліся для беларускай публікі. Напрыклад, у праграме канцэрта гучала невядомае танга П’яцолы.

Танга гучала ў арыгінальных версіях “Музычнай гасцёўні”, дзе ўдзельнічаюць лепшыя музыканты Беларусі розных пакаленняў.