Усе музеі краіны прадэманструюць экспазіцыі, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне

24 июня 2014

Напярэдадні 70-годдзя вызвалення Беларусі кожны з 154-х музеяў краіны прадэманструе экспазіцыю, прысвечаную Вялікай Айчыннай вайне. Імёны прапаўшых без вестак герояў заклікана ўвекавечыць Кніга памяці. Галоўным жа захавальнікам гісторыі стане новы Беларускі музей Вялікай Айчыннай вайны. Яго адкрыццё, як паведамілі ў Міністэрстве культуры, адбудзецца 2 ліпеня.


Васіль Чернік, намеснік Міністра культуры Беларусі: Я думаю, што адкрыццё такога музея - гэта вельмі добры падарунак не толькі для нашай краіны, падарунак беларусам і тым гасцям, якія прыбудуць на ўрачыстасці, прысвечаныя 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, і яшчэ раз змогуць пераканацца, што памяць аб героях Вялікай Айчыннай вайны, аб героях, якія прымалі ўдзел у вызваленні Беларусі, у партызанскім руху на тэрыторыі нашай краіны, на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, яна жывая і па сённяшні дзень.


Музей пакажа зусім новую экспазіцыю. Яна распавядзе аб даваенных гадах, ваенным ліхалецці і Вялікай Перамозе.