Упершыню ў Мінск прыехаў брыльянтавы цырк Якуціі

28 декабря 2018

Працягваем сачыць за ходам навагодніх дабрачынных акцый. Палац культуры ў Маладзечне перапаўнялі сёння дзіцячыя эмоцыі - на абласную ёлку з удзелам губернатара з'ехаліся самыя таленавітыя вучні цэнтральнага рэгіёна. А ў Белдзяржцырк - на галоўную гарадскую ёлку - сёння запрасілі паўтары тысячы пераможцаў алімпіяд, спартыўных спаборніцтваў, дзяцей са шматдзетных сем'яў. Упершыню ў Мінск і спецыяльна на час зімовых канікул прыехаў брыльянтавы цырк Якуціі. На арэне - паўночныя алені, пясцы, лісіцы і сабакі-лайкі. Цыркавое шоу вядома ва ўсім свеце. І сёння яно з аншлагам у Мінску.

Усе месцы ў зале занятыя. Сёння адразу паўтары тысячы маленькіх мінчан сталі ўдзельнікамі традыцыйнага навагодняга паказу ў Беларускім дзяржаўным цырку. Арэна - гэта тое месца, дзе можна цалкам акунуцца ў атмасферу казкі.

Пераможцы алімпіяд, творчых конкурсаў і спартыўных спаборніцтваў, дзеці са шматдзетных сем'яў, а таксама тыя, хто застаўся без апекі бацькоў. Для кожнага дзіцяці ўбачыць такое шоу - навагодні падарунак.

Упершыню ў Беларусі ў сумесным навагоднім праекце "Цяпло вечнай мерзлаты" - брыльянтавы цырк Якуціі. Спектакль, натхнёны старажытнымі легендамі народа Саха, увасобіў усё самае чароўнае і казачнае.

У праграме сапраўдныя насельнікі тундры - паўночныя алені, пясцы, лісіцы і сабакі-лайкі, якіх, дарэчы, вельмі паважаюць у Якуціі. Анастасія Нікіфарава з Якуцка дрэсіруе аленяў. Рагатыя на арэне – гэта, хутчэй, рэдкасць, дрэсіраваць іх вельмі складана, але магчыма.

Сюжэт цыркавога спектакля пабудаваны на супрацьстаянні двух шаманаў: белага і чорнага. Усё заканчваецца, вядома, добра.

Усяго да 10 студзеня ў Мінску пройдзе больш за 450 мерапрыемстваў для дзяцей. Сёння, дарэчы, праходзіць і абласная ёлка. У Маладзечна з'ехаліся самыя таленавітыя вучні цэнтральнага рэгіёна. З ім сустрэлася мая калега Наталля Кезік і зараз падзеліцца сваімі ўражаннямі.