Упершыню ў гісторыі слуцкія паясы выставілі ў Вялікім тэатры Беларусі

16 ноября 2016

Нацыянальны набытак убачылі больш за тысячу чалавек. Спецыяльна для знаўцаў элітарнага опернай творчасці і беларускай гісторыі выстава аднаго вечара Алена Борматава пра незвычайную “Сівую легенду”.

Службовы ўваход Вялікага тэатра. Менавіта праз яго на працу заходзяць усе супрацоўнікі - ад генеральнага дырэктара да манціроўшчыка сцэны. Пад'езд нумар 7 - месца сустрэчы нашай здымачнай групы з дырэктарам музея Акадэміі навук. Мы плануем унесці карэктывы ў сцэнічны касцюм аднаго з галоўных герояў - Рамана. Народны артыст Беларусі Сяргей Франкоўскі ўпершыню апранае сімвал заможнасці і статусу шляхціца.

Раман - прадстаўнік знатнага шляхецкага роду. Іх яшчэ называлі нобілямі. Галоўным элементам мужчынскага касцюма Вялікага Княства Літоўскага быў слуцкі пояс. У сцэнічных уборах да спектакля гэты элемент адсутнічае.

Сюжэт «Сівой легенды» - рэальныя гістарычныя падзеі пачатку XVII стагоддзя. Эпоха Вялікага Княства Літоўскага. Магілёў і яго наваколле ахопленыя кровапралітнымі паўстаннямі. Сябар ідзе на сябра. Твор Караткевіча. Аўтар сам жа напісаў і лібрэта да оперы. Касцюмы часоў ВКЛ стваралі сучасныя мастакі.

Слуцкие Пояса.jpg

Фае - імправізаваная выставачная зала. Выстаўлена 11 сучасных копій слуцкіх паясоў з дакладным паўторам памераў, арнаменту, колеру. За аснову бралі тканыя помнікі, што захоўваюцца ў беларускіх музейных зборах.

Дагэтуль сучасныя копіі старажытнага сімвала заможнасці бачылі толькі спецыялісты. Гледачам паказалі ўпершыню. Аматары гісторыі мелі магчымасць параўнаць паясы XVIII стагоддзя з сучасным адноўленым нацыянальным здабыткам.