Упершыню ў гісторыі на Grammy прэтэндаваў беларус Антон Мацулевіч

16 февраля 2016

Песня Trap Queen на яго музыку ў выкананні спевака Fetty Wap сёлета змагалася за званне "Лепшай рэп-кампазіцыі". Але перамога дасталася амерыканскаму рэперу Кендрыку Ламару. Ён стаў трыумфатарам цырымоніі і ўзяў адразу пяць узнагарод. Усяго ж сёння ўначы ў Лос-Анджэлесе раздалі 82 залатыя статуэткі Grammy. У заблытаным свеце поп, рэп і рок разбіралася Аляксандра Пінчук.

Альбом Ламара To Pimp a Butterfly прызнаны лепшым рэп-альбомам года. А на папярэдняй цырымоніі музыкант, які нарадзіўся ў адным з самых крымінальных гарадоў Амерыкі, размешчанага ля Лос-Анджэлеса Комптана, атрымаў Grammy за сумесны з Тэйлар Свіфт кліп Bad Blood, стаўшы фаварытам 58-ай цырымоніі ўручэння прэмій Амерыканскай акадэміі гукапісу.

Яшчэ адным фаварытам цырымоніі стала Тэйлар Свіфт. Яна ўжо атрымала тры ўзнагароды - за лепшы кліп, "Альбом года" і лепшы поп-альбом. Усяго яна была намінаваная на 7 узнагарод.

Лепшы рок-альбом года - Drones брытанскай групы Muse. Таксама сярод лаўрэатаў прэміі апынуўся былы прэзідэнт Злучаных Штатаў Амерыкі Джымі Картэр. Ён атрымаў узнагароду за аўдыёверсію сваёй аўтабіяграфіі "Цэлае жыццё: разважанні дзевяностагадовага". Брытанскі спявак Эд Шыран прызнаны аўтарам песні года, а Марк Роснан і Бруна Марс панеслі Залаты грамафон за выдатны запіс.

Як і чакалася, адным з самых яркіх стала выступленне Лэдзі Гагі, прысвечанае Дэвіду Боўі, які нядаўна пайшоў з жыцця. Гледачы стоячы апладзіравалі маляўнічаму нумару з папуры хітоў спевака.