Упершыню ў Беларусі - акварэлі Напалеона Орды

14 сентября 2017

У Нацыянальным мастацкім музеі выстаўленыя 110 каштоўных экспанатаў, якія даставілі ў суправаджэнні ўзброенай службы аховы. Геаграфія работ майстра - ад Беластока да Магілёва і Гомеля. У 60-я гады XIX стагоддзя мастак пісаў славутасці Рэчы Паспалітай. Многія з іх не захаваліся да нашых дзён. І па яго палотнах аднаўляюць помнікі архітэктуры.

Спецыяльна пад Напалеона Орду змянілі колер сцен музейнай залы ў Нацыянальным мастацкім. Экспазіцыя прысвечаная 210-годдзю з дня нараджэння майстра.