Упершыню на радзіме продкаў Дзмітрыя Шастаковіча адбыўся канцэрт

26 сентября 2016

Сёлета ўвесь культурны свет адзначае вялікі юбілей. Сто гадоў з дня нараджэння вялікага кампазітара Дзмітрыя Шастаковіча споўнілася напярэдадні. Толькі тры гады назад высветлілася, што карані роду Шастаковічаў ідуць з беларускай зямлі. Упершыню на радзіме продкаў у вёсцы Шэметава Мядзельскага раёна адбыўся канцэрт у касцёле з удзелам студэнтаў і выкладчыкаў Акадэміі музыкі.

Мясцовыя ўлады плануюць у будучыні правядзенне ў Шэметаве музычнага фестывалю імя Шастаковіча.