Наперадзе фінал. Мы жадаем поспеху ЗЕНЕ, хай яе нумар стане яркім акордам суботняга шоу

15 мая 2019

Разам з ЗЕНАЙ  18 мая на сцэне Expo Tel Aviv  выступяць прадстаўнікі 25 краін. Мы жадаем поспеху нашай артыстцы, хай яе нумар стане яркім акордам суботняга шоу. А пакуль "Еўрабачанне" рыхтуецца да другога паўфіналу. Прамую трансляцыю  глядзіце ў 22:00 заўтра на тэлеканалах "Беларусь 1" і "Беларусь 24". Як Еўропа прымала юную беларуску? Аб першых эмоцыях  Ніна Мажэйка. 

Ціхі час. Або нават некалькі. Калі прагоны ў мінулым, у вялікім еўравуллі за гадзіну да прамога эфіру шумяць хіба што фен і адпарвальнік для касцюмаў.

Голас ці шоу? Чым пакарыць журы і тэлеаўдыторыю? На гэтыя пытанні ў першым паўфінале адказалі 17 краін-удзельніц. Стаўкі на фінал у дачыненні да Беларусі рабілі журналісты.

Гэтыя людзі пазнаюць удзельнікаў не проста ў твар - з першых трох нот.

Нацыянальныя журы выставілі свае балы напярэдадні першага паўфіналу. У дзень тэлетрансляцыі свайго фаварыта выбіралі гледачы. За некалькі гадзін ля галоўнай пляцоўкі конкурсу ўжо было не праціснуцца.

Букмекеры ставілі Беларусь на 32-ю пазіцыю. Адсутнасць суседзяў магла паўплываць на вынік. На шчасце, прагнозы не апраўдаліся. Нашай ЗЕНЕ не прыйшлося доўга чакаць лайкаў ад Еўропы і Аўстраліі. Яе называюць прынцэсай "Еўрабачання", беларускай Брытні Спірс. Наша ЗЕНА па-сапраўднаму запаліла на сцэне, а абаяла канкурэнтаў.

Напэўна, гэта самы хвалюючы момант. 17 краін-удзельніц і толькі 10 білетаў у фінал. Ззаду мяне знаходзіцца беларуская дэлегацыя. Гэтая бурная рэакцыя, таму што мы ў фінале. Беларусь працягвае свой еўравізійны марафон.

Падвялі рысу пад першым паўфіналам на першай прэс-канферэнцыі. Тут вызначылі парадак выступленняў у фінале, праўда, пакуль без удакладненняў. А мы працягваем сачыць за ЗЕНАЙ.

ь