Вяртанне пасля сямігадовага перапынку. Міжнародны конкурс піяністаў збярэ ў беларускай сталіцы лепшых музыкантаў

8 августа 2021

Міжнародны конкурс піяністаў вяртаецца! Пасля сямігадовага перапынку прэстыжны форум ізноў збярэ ў беларускай сталіцы лепшых музыкантаў. Зараз ідзе прыём заявак на ўдзел. Ужо пададзена больш за паўсотню, сярод іх  прадстаўнікі 6 краін. Стаць канкурсантам могуць сольныя выканаўцы на фартэпіяна ва ўзросце ад 16 да 30 гадоў. Усе музыканты пройдуць адбор з трох тураў. Першыя два прыме Акадэмія музыкі. У фінальным жа этапе будуць змагацца ў віртуознасці не больш як 6 удзельнікаў, якім неабходна выканаць праграму ў суправаджэнні Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі пад кіраваннем народнага артыста Аляксандра Анісімава на сцэне Белдзяржфілармоніі.

Заяўкі прымаюцца да 15 верасня, сам жа Міжнародны конкурс піяністаў "Мінск-2021" адбудзецца ў першай дэкадзе снежня. Дарэчы, яго агульны прызавы фонд складзе каля 30 тысяч еўра.