Вяртанне мэтра. Эксклюзіў "Галоўнага эфіру" - інтэрв'ю з Валянцінам Елізар’евым

30 сентября 2018

Аб сенсацыях сезона, гэтым разам балетнага. У беларускі Вялікі тэатр мастацкім кіраўніком вярнуўся легендарны балетмайстар, выпускнік яшчэ піцерскай школы Валянцін Елізар’еў. Яму зараз 72. А ў свой час ён узначаліў мінскі балет, толькі ўдумайцеся, у 26.

Ставячы абавязковую класіку, класікай зрабіў нацыянальную беларускую тэму. Больш за тое, паказаў сябе кіраўніком і эфектыўным менеджарам, што рэдка сумяшчаецца ў творчым асяроддзі. Закончыўшы глабальны рамонт Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі, раптам з родным тэатрам развітаўся на цэлых дзесяць сезонаў.

Даведаўшыся, што Валянцін Елізар’еў вяртаецца ў Вялікі, наш калега Міхаіл Равуцкі таксама вырашыў вярнуцца ў кадр. Разам з мэтрам яны пагаварылі аб тым, што было і чаго не было.