У студыі "600" ідуць апошнія падрыхтоўкі да гала-канцэрта нацадбору на дзіцячае "Еўрабачанне"

20 сентября 2019

Імя ўладальніка пуцёўкі на дзіцячае "Еўрабачанне-2019" ад Беларусі стане вядома сёння. Фінал нацыянальнага адборачнага тура гледачы ўбачаць у 22:00 у прамым эфіры тэлеканалаў "Беларусь 1" і "Беларусь 24", а таксама ў анлайн-трансляцыі на афіцыйным сайце Белтэлерадыёкампаніі. Зараз каля студыі "600" ідуць апошнія падрыхтоўкі да гала-канцэрта.

Зазірнём за кулісы разам з нашым карэспандэнтам Інай Пілевіч (прамое ўключэнне).