"Вайну і мір" скульптара Вадзіма Сідура ўпершыню паказалі ў Мінску

16 июля 2019

У Гістарычным музеі адкрылася выстава ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны. За сваё творчае жыццё авангардыст стварыў звыш 500 работ, дзясятая частка сёння экспануецца ў Мінску. Гэта скульптура, графіка, лінагравюра і кераміка. Яны прывезены з расійскіх музейных фондаў, а таксама прыватных калекцый.

У савецкі час выставы Вадзіма Сідура былі пад забаронай. Але тым не менш аўтар актыўна выстаўляўся на Захадзе. У Мінску экспазіцыя "Вайна і мір" прабудзе да канца ліпеня, пасля адправіцца ў Казань.