Аднаўленне гістарычнай спадчыны і раскрутка ўнікальных аб'ектаў. У Гродне вызначыліся з напрамкамі развіцця турыстычнай галіны. Старшыня аблвыканкама Уладзімір Каранік азнаёміўся з ходам рэстаўрацыі Дома Тызенгаўза - былога гарадскога старасты. 250-гадовы будынак знаходзіцца ў самым цэнтры горада. Пасля завяршэння работ тут узновяць атмасферу XVIII стагоддзя, з'явяцца каралеўская і музычная зала, мастацкая галерэя.
У Гродзенскай вобласці рэалізуюцца і трансгранічныя праекты. Большасць на тэрыторыі Аўгустоўскага канала, дзе актыўна рэканструююцца дарогі і аднаўляюцца гістарычныя сядзібы. У планах - набыццё новага цеплахода і стварэнне плывучага музея.













