Аднаўленчыя работы крыпты Радзівілаў у Нясвіжы суправаджаюцца дзіўнымі адкрыццямі

8 сентября 2020
Перанясёмся ў Нясвіж. Тут аднаўленчыя работы крыпты Радзівілаў  суправаджаюцца дзіўнымі адкрыццямі. Пры рэстаўрацыі былі выяўлены астанкі больш як паўсотні чалавек. Зараз іх даследуюць антраполагі. А на сценах храма выяўлены роспісы. Аб адраджэнні духоўнай святыні  Алена Борматава.
 

Сенсацыйная знаходка ў крыпце Радзівілаў 

Першае за 3 стагоддзі аднаўленне касцёла Божага Цела ў Нясвіжы. У наступным годзе будуць адзначаць 420 гадоў з дня канцэкрацыі -  асвячэння святыні. Касметычныя рамонты, безумоўна,  былі, але такія маштабныя рэстаўрацыйныя працэсы тут адбываліся толькі пасля Паўночнай вайны ў XVIII стагоддзі. У касцёле   фамільная крыпта Радзівілаў - трэцяя па велічыні сярод дынастычных пахавальняў Еўропы пасля крыпты Габсбургаў у Вене і Бурбонаў у прадмесці Парыжа. Рэстаўрацыйныя работы не абышліся без сенсацыйных знаходак. Пад падлогай былі знойдзены астанкі людзей. З імі працуюць археолагі. 

Пётр Шарко, ксёндз-канонік, настаяцель прыхода Божага Цела ў г. Нясвіжы: "Паводле антраполагаў, там мужчыны сталага ўзросту, не маладзейшыя чым 50 гадоў ім было, калі яны памерлі. Многія былі старымі, у сур'ёзным узросце. Толькі адзін шкілет ёсць дзіцячы  і жанчыны. Што гэта было за пахаванне, як яны да езуітаў трапілі - гэта мы не ведаем".

Рэстаўрацыйныя работы ў дынастычнай пахавальні

Выносіць саркафагі ў іншае месца небяспечна. Тут адмысловы тэмпературна-вільготны рэжым. І што будзе з пахаваннямі, калі яны трапяць у іншае месца, невядома. Іх размясцілі ў адным памяшканні, усё пранумаравалі, склалі схему: дзе які саркафаг стаяў, каб пасля рамотных работ вярнуць на месца. На рэстаўрацыі знаходзяцца і таблічкі. 

Яшчэ калі даследавалі стан касцёла, навукоўцы выказвалі вельмі сціплае меркаванне, што знешне  на фасадах помніка могуць быць роспісы. Калі пачаліся аднаўленчыя работы, зрабілі зандажы, выявілі даволі вялікія па памерах распісаныя сюжэты. Што цікава, у некаторых месцах яны выкананы ў стылі параднай лесвіцы Нясвіжскага палаца.

Восстановительные работы крипты Радзивиллов сопровождаются удивительными открытиями

На сценах касцёла знойдзены фрэскі розных эпох

А значыць,  іх стваралі ў адзін час і адна мастацкая група. Гэта адзіны каталіцкі храм Беларусі, на фасадах якога выяўлены роспісы розных часоў. Ёсць перыяд Сіроткі і Бернардоні - нясвіжскага ардыната і дойліда, якія будавалі святыню,  XVI стагоддзе, ёсць XVIII - перыяд Рыбанькі і мастацкай майстэрні Гескага.

Роспісы аднаўляюць на XVIII стагоддзе. Але зандажы больш ранейшых фрэсак таксама пакідаюць. На сценах касцёла можна ўбачыць элементы ўсіх стагоддзяў, нават мадэрна. Зараз рэстаўратары працуюць на галоўным фасадзе святыні. 

Наступны этап рэстаўрацыі - унутраныя работы

А гэта XVI стагоддзе. Усе аднаўленчыя работы падзелены на этапы. Першая чарга - перакрыццё даху. Яна завершана. Таксама рэстаўратары выключылі імавернасць падтапленняў. Зараз займаюцца аднаўленнем фасадаў, на чарзе ўнутраныя работы. Богаслужэнні падчас рэстаўрацыі спыняць не будуць.