Воркшоп з бразільскім каларытам

2 апреля 2018

Гук барабанаў, энергічныя танцы і атмасфера карнавала на воркшопе з бразільскім каларытам. Удзельнікаў вучылі рамантычнаму парнаму танцу фаро і дынамічнай самбе. Паказалі, як правільна граць на барабане ў перкусійным аркестры. Самыя адважныя паспрабавалі сябе ў капаэйры.

Людміла Шастак, арганізатар бразільскага воркшопу: "Зараз свет такі, што вымушае нас усіх сядзець у камп’ютарах. Вось у такой пазіцыі. А бразільскія танцы - гэта ўсміхацца, камунікаваць з людзьмі і ўвогуле неяк развівацца. У кожным танцы ёсць яшчэ і свой вялікі культурны кантэкст, і філасофскі пласт".

Лёгкія рухі і ніякіх умоўнасцяў. «Для ўсіх» - менавіта так гучыць дакладны пераклад танца фаро з англійскай мовы.

Габрыэле Коста Гуаданін, аташэ пасольства Бразіліі ў Беларусі: "Я сама з Бразіліі, жыву тут ужо пяць гадоў і бачу вельмі шмат падабенстваў. Беларуская культура, напрыклад, музыка беларуская на фаро вельмі падобная. Там жа ёсць гармонік, а ў Бразіліі ёсць такі ж гармонік, танцуюць вельмі падобна. Самба ў нас ледзь-ледзь адрозніваецца, але ўсё роўна народы вельмі радыя, адкрытыя. Гэтак жа, як і бразільцы".

Такія бразільскія майстар-класы нярэдкасць у Мінску. Яркі след пакінуў і фестываль Vulica Brasil. Графіці ў стылі стрыт-арт упрыгожваюць фасады дзясяткаў будынкаў сталіцы.