"Чароўны свет выцінанкі" адкрылі ў сталічнай мастацкай галерэі

21 сентября 2017

Карункі з белай, чорнай ці каляровай паперы. «Чароўны свет выцінанкі» адкрылі ў сталічнай мастацкай галерэі. Пяць аўтараў, адна тэхніка, але ж непаўторныя рукатворныя сюжэты. Больш за 85 твораў. На палотнах міфалагічныя, святочныя, філасофскія матывы. Мастацтва сілуэтнага выразання XVI стагоддзя сёння знаходзіць новыя формы.

Асвоіць тэхніку выцінанкі можна на майстар-класах. Падчас праекта адбудуцца творчыя сустрэчы з аўтарамі. Наведаць выставу можна да 29 верасня ў галерэі «Універсітэт культуры».