Жаночыя вобразы ў фарфоры. Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага прымае выставу Віктара Суворава. Збіральнік антыкварыяту прапануе гледачам знаёмства са светам сувенірнага фарфору, а таксама посуду вытворчасці розных заводаў: кіеўскага, рыжскага, з Добруша і Гжэлі. Асаблівую каштоўнасць калекцыі надае той факт, што многія фабрыкі - ужо гісторыя. Яны спынілі сваю вытворчасць, і іх прадметы цяпер лічацца рарытэтам.
На выставе больш за сотню тэматычных падборак жаночых фігурак. Прадстаўніц розных прафесій і нацыянальнасцей. Падкалекцыя, якой аддае перавагу сам аўтар, - гэта казачныя гераіні: Папялушка, Снягурка, Чырвоная Шапачка.
Чароўны свет фарфору у мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага
17 марта 2021













